РЭГІЁН: Еўропа
Pilkington
Адзін з найбуйнешых вытворцаў будаўнічага і аўтамабільнага шкла ў свеце. Фірма заснавана ў 1826 годзе ў Лондане. Гадавы прыбытак у 2005 годзе склаў 3,96 млрд.еўра. Рэалізуе прадукцыю ў 130 краінах свету і валодае найвялікшым геаграфічным ахопам сярод усіх вытворцаў шкла. Больш за палову продажаў кампаніі адбываецца ў краінах Еўропы, каля адной трэцяй – у Паўночнай Амерыцы, і астатнія – перш за ўсё ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Азіі. 25 флоат-заводаў па ўсім свеце і ўдзельніцтва яшчэ ў 9-ці. Кожнае чацвёртае шкло ў свеце належыць Pilkington. Выраблялася таксама пад маркамі Sigla, Arva, Triplex, Nordmalex, Sicursiv і інш. Лідыруе як на рынку першаснага шкла, так і на рынку замены шкла. Выкарыстоўваецца асноўнымі вытворцамі аўтамабіляў.

Saint Gobain
Канцэрн СЭН-ГАБЭН з’яўляецца кіруючым сусветным вытворцай і дыстрыб’ютарам шкла, будаўнічых і высокатэхналагічных матэрыялаў. Спачатку была шкляная мануфактура, створанная ў 1665 годзе, а сёння СЭН-ГАБЭН уваходзіць у першую сотню сусветных прамысловых карпарацый, яму належыць больш за 1000 кампаній у 46 краінах. Па ўсім свеце на канцэрн працуе 172 000 чалавек. Сумеснае гадавое абарачэнне складае 30 млрд.еўра. Аўтамабільнае шкло SAINT-GOBAIN SEKURIT вырабляецца 38 заводамі канцэрна SAINT-GOBAIN на канвееры найбуйнейшых аўтамабільных канцэрнаў: Alfa Romeo, AUDI, BMW, Chrysler, Citroen, Daewoo, FIAT, Ford, Honda, Hyundai, Jaguar, Kia, Lancia, MAN, Mazda, Mercedes-Benz, Mitsubishi, NISSAN, Opel, Peugeot, Renault, SAAB, SEAT, Skoda, Subaru, Suzuki, Toyota, VOLVO VW і інш
.
JAAN
Маладая польская фірма, створанная у 1991 годзе, якая вырабляе шкло маркі NordGlass. У працэсе вытворчасці JAAN выкарыстоўвае высокаякасныя зыходныя матэрыялы фірм Saint-Gobain, Pilkington, Du-Pont. Прадукцыя пад маркай Nordglass з’яўляецца лідэрам продажаў (больш за 30%) на расійскім рынку шкла для іншамарак. Сёння фірма вырбаляе аўташкло для звыш за 550 папулярных мадэляў аўтамабіляў на еўрапейскім рынку. Уся прадукцыя адпавядае Еўрапейскаму стандарту E-43, а таксама мае Еўрапейскае пасведчанне тэналагічнасці працэса (гамалагацыю). Акрамя таго, Jaan валодае найбуйнейшым у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе аптовым складам, з якога рэалізуе шкло і шэрагу іншых вытворцаў.
StarGlass
Іспана-бельгійская фірма StarGlass – гэта па масштабах дзейнасці і наменклатуры вырабаў адзін з лідэраў другаснага рынку аўташкла. Два гады таму гэтая кампанія набыла новую лінію па вытворчасці сталініту і пачала пастаўляць сваё шкло непасрэдна на заводы-вытворцы аўтамабіляў.

РЭГІЁН: Азія і Афрыка
Asahi Glass Co.
Гісторыя кампаніі пачынаецца ў 1900 годзе. З 1967 года фірма пераўтвараецца ў міжнародную карпарацыю, а ў 80-х адбываецца імклівая экспансія на рынкі Амерыкі, Азіі і Еўропы. У наш час Asahi валодае больш за 50 прадпрыемствамі за межамі Японіі. У склад карпарацыі ўваходзіць AFG Industries (ЗША). Вырабляецца таксамі пад маркамі Lamesafe, Lamit.

XINYI AUTOMOBILE GLASS CO. LTD (XYG)
Кампанія з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў аўтамабільнага шкла ў Азіі. Завод кампаніі размешчаны ў вольнай зоне Шэнчжэн (Ганконг), выкарыстоўваецца сучаснае еўрапейскае тэхналагічнае абсталяванне, перадавыя сістэмы кантролю якасці, што дазваляе прызнаць адпаведнасць прадпрыемства патрабаванням QS -9000/ VDAC 1. Аўташкло XYG пастаўляецца ў больш за 70 краін свету, у тым ліку ў Расію, мае адносна невялікі кошт і бездакорную якасць, пацверджаную рознымі міжнароднымі і расійскімі сертыфікатамі. Прадукцыя дадзенага завода выраблена з ліставога шкла PPG і палівінілавай бутыральнай плёнкі Du Pont Butacite. Акрамя таго, прадукцыя зроблена па флоат-тэхналогіі, вырабляецца з цвёрдым пакрыццём, з’яўляецца устойлівай да абразіўнага ісцірання.

FuYao Glass - FYG
Кітайскі вытворца аўтамабільнага шкла арыентуецца на амерыканскія і азіяцкія рынкі. Па якасці прадукцыі не саступае вядучым еўрапейскім вытворцам.
Shatterprufe
Заснаваны ў 1935 годзе, Shatterprufe зараз з’яўляецца вядучым вытворцай і дыстрыб’ютарам шматслойнага небіткага і ўдаратрывалага шкла ў Южнай Афрыцы, а таксама адным з вядучых экспарцёраў на рынак аўташкла Амерыкі, Еўропы і Афрыкі (першасны і другасны рынкі). Shatterprufe – адзіны пастаўшчык арыгінальнага аўташкла на рынак у Южнай Афрыцы. Поспех Shatterprufe – рэзультат значных інвестыцый у тэхналагічныя навінкі, кантроль якасці. - 4 міліёна шклоў ў год, якія вырабляюцца на 3 заводах-вытворцах; - 700 формаў лабавога шкла і 2000 ударатрывалых частак; - Адпавядае усім сусветным патрабаванням па якасці і бяспецы (уключна ISO 9000); Брэнды: Armourplate, Safevue.
РЭГІЁН: Амерыка
Pittsburgh Plate Glass (PPG) Industries, Inc.
Вядучы амерыканскі вытворца шкляной прадукцыі для транспартнай, будаўнічай і хімічнай вытворчасці. Лідэр у дадзенай вобласці ў аэракасмічнай прамысловасці (асноўны пастаўшчык НАСА), таксама займае значныя пазіцыі на рынку аўташкла. Лідыруе як у вырабе прадукцыі для зборачнай вытворчасці, так і на другасным рынку. Сёння валодае больш за 100 заводамі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Азіі. Была разгалінаваная сетка і ў Еўропе, аднак з нядаўняга часу праданая кампаніі Asahi Glass.
Guardian
Guardian – адна з трох найбуйнешых кампаній у свеце по вырабу аўтамабільнага шкла, са штаб-кватэрай у Мічыгане, ЗША. Кампанія налічвае 19 заводаў по вытворчасці шкла. У Еўропе – гэта заводы ў Люксембурге і Іспаніі. Завод у Люксембурге арыентуецца на рынак першаснага шкла (на выробнікаў аўтамабіляў). Лабавое шкло, якое вырабляецца гэтым заводам: Audi A6, Peugeot 206, Opel Omega B і Chrysler Voyager; задняе шкло да: Audi A4, Opel Vectra, Opel Calibra і інш., пастаўляецца непасрэдна выробнікам гэтых аўтамабіляў. Завод у Іспаніі, у асноўным, арыентуецца на рынак замены аўташкла. Кампанія мае шырокі асартымент лабавых, бакавых і задніх шклоў да 240 марак аўтамабіляў. Аб’ём прадукцыі ў год складае каля 1 000 000 шт.
РЭГІЁН: Расія
Борскі шкляны завод
ААТ “Борскі шкляны завод” – самы буйны ў Расіі завод, пастаўшчык шкла практычна на ўсе аўтазаводы. Пад маркай “БОР” вырабляецца некалькі відаў шкла трыплекс, сталініт, таніраванае аўташкло, тэхнічныя люстэркі. Выкарыстанне сучасных перадавых техналогій вытворчасці шкла дазваляе Борскаму заводу ўтрымліваць прадукцыю на міравым узроўні. Пастаяннымі кліентамі завода з’яўляюцца найбуйнейшыя расійскія аўтамабільныя заводы: ВАЗ, ГАЗ, КАМАЗ, УАЗ, ПАЗ; а таксама Ford. Больш за 60% аўтамабіляў у Расіі абсталяваны Борскім бяспечным шклом.
АТ “Салаватшкло”
Сёння ААТ “Салаватшкло” – адно з буйнейшых прадпрыемств Расіі па вытворчасці тэхнічнага шкла і вырабаў з яго. Асартымент вырабаў уключае ў сябе звыш 50 найменняў, і ўключае ў сябе аўташкло (трыплекс і сталініт). Па выніках 2004 г. Частка Салаватшкла ў сягменце ліставога флоат-шкла склала каля 29%. Дзякуючы ўдаламу спалучэнню выдатнай якасці і прымальнага кошту, прадукцыя прадпрыемства карыстаецца попытам у краінах СНД і за мяжой.
АТ “Саратаўшкло”
Адзін з лідэраў расійскага рынку аўташкла. Пры вырабе карыстаецца флоат-тэхналогіяй, вытворчасць вядзецца на нямецкам, швейцарскам абсталяванні. Завод вырабляе больш за 150 тыс.камплектаў шкла ў год для ВАЗ, АЗЛК, КАМАЗ, УАЗ і г.д., таксама атрымаў добрыя водгукі ад Fiat, Renault, Opel.
РЭГІЁН: Беларусь
У нашай рэспубліцы на рынку вытворчасці шкла існуюць наступныя прадпрыемствы:
- “КУВО”
- “ФІНКОРСЭРВІС”
- “ГРЫНГЛАС”
- “ОВЕРГЛАС”
Вырабляецца шкло для аўтобусаў, легкавых і грузавых аўтамабіляў, як расійскай і беларускай, так і еўрапейскай вытворчасці.
Што датычыцца крупнай прамысловай вытворчасці флоат-шкла, то яно прадстаўлена у нашай краіне прадпрыемствам ААТ "Гомельшкло".
Гомельшкло
Прадпрыемства вырабляе як трыплекс, так і загартаванае шкло для наземнага транспарта. Пры гэтым забяспечвае патрэбнасць у загартаваным шкле для аўтамабільнага транспарта такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Белаз, ААТ Амкадор, УП Нёман і інш. Трыплекс пастаўляе на ВАЗ. А паліраваніе флоат-шкло пастаўляецца практычна на ўсю Еўропу.
