|
З моманту свайго заснавання, кампанія “Мабіскар” імкнецца да таго, каб забяспечыць рынак Беларусі якасным аўтамабільным шклом ад лепшых сусветных вытворцаў па цэнах, падыходзячым розным пластам насельніцтва. На складзе кампаніі “Мабіскар Мінск” прадстаўлена прадукцыя такіх вытворцаў, як JAAN (NordGlass), Hirschler, Pilkington, XYG. Мы маем шкло як на аўтамабілі еўрапейскай вытворчасці, так і расійскай і беларускай. Супрацоўніцтва з некалькімі вытворцамі дазваляе нам падтрымліваць аптымальныя суадносіны “цана – якасць”, а таксама увесь час пашыраць асартымент прапаноўваемага шкла. 11 снежня 2003 года ў Мінску быў адчынены філіял прызнанага лідэра расійскага рынку аўташкла кампаніі “Мабіскар”, які атрымаў назву “Мабіскар Мінск”. Актыўныя продажы паступова прывялі да з’яўлення аптовай сеткі, а адкрыццё фірменных спецыялізаваных установачных цэнтраў для грузавых і легкавых аўтамабіляў, дазваляе аказваць комплекс паслуг па ўстаноўцы і рамонту аўташкла рознічнаму кліенту. 1 снежня 2004 года быў адчынены першы у Республіцы Беларусь спецыялізаваны цэнтр па устаноўцы шкла на грузавыя аўтамабілі (вул.Бабушкіна, 29). Зручнае становішча цэнтра дазваляе абхапіць усю прамысловую зону “Калядзічы”, дзе знаходзіцца найвялікшая колькасць грузавога аўтатранспарту. 1 чэрвеня 2005 года быў адчынены спецыялізаваны цэнтр ужо для легкавых аўтамабіляў, зараз ён размяшчаецца па адрасе: г.Мінск, вул.Шаранговіча, 19. У 2011 годзе кампанія святкуе 8 гадоў свайго існавання. На працягу гэтага часу кампанія “Мабіскар Мінск” прагрэсіўна працавала і дынамічна развівалася. Прапаноўваемыя цэны адпавядаюць рыначным умовам рэспублікі, а гібкая сістэма скідак і выгодныя ўмовы супрацоўніцтва дазваляюць пашыраць бізнэс у Беларусі. Прафесіянальны кадравы склад кампаніі, адзіны духам і часам, упэўнена крочыць наперад, робячы свой таварны знак знакам якасці для кліентаў і партнёраў.
Паважаныя сябры!
Пры стварэнні гэтага Інтэрнэт-праэкта, мы імкнуліся не толькі прадставіць інфармацыю аб саміх сабе; адной з асноўных мэтаў стварэння гэтага сайта было наша жаданне павялічыць узровень ведаў цяперашніх і патэнцыяльных кліентаў у сферы аўташкла.
Таму мы пастараліся максімальна шырока паведаміць аб асноўных сусветных вытворцах аўтамабільнага шкла, перавагах і недахопах іх прадукцыі. Для добрага ўспрымання тэкстаў, мы прапануем да Вашай увагі слоўнік тэрмінаў. Спецыялісты аддзелу продажаў і аддзелу сервісу гатовы адказаць на ўсе пытанні, якія ўзнікнуць у Вас, нашыя адказы будуць размешчаны непасрэдна на сайце, у раздзеле FAQ. Паколькі сваёй місіяй мы абвясцілі задавальненне патрэб уласнікаў аўто надзейным і бяспечным шклом, мы супрацоўнічаем толькі з лепшымі сусветнымі вытворцамі і прапануем нашым кліентам шкло вельмі шырокага асартыменту, любых варыянтаў колеру і рознай камплектацыі. Менавіта дзеля гэтага мы стварылі на сайце электонны каталаг прадукцыі, з пералічэннем тэхнічных характарыстык аўташкла і ўказаннем вытворцы.
Яшчэ адно каштоўнае рашэнне для вядзення бізнеса, якое мы рэалізавалі на сайце, - гэта магчымасць здзяйснення он-лайн замовы. Вы ствараеце сваю замову непасрэдна на сайце і адпраўляеце да нас.
Такім чынам, маю гонар прадставіць Вам прадукт сумеснай працы калектыва кампаніі "Мабіскар Мінск", якім мы сапраўды ганарымся!
З павагай,

Алег Зыгмантовіч, дырэктар кампаніі "Мабіскар Мінск"
|